Фото: Генпрокуратура
Пракуратура Брэсцкай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу па абвінавачанні жыхара Белаазёрска ў махлярстве. Усяго яму інкрымінуецца 44 эпізоды. У справе 67 пацярпелых.
Паводле версіі абвінавачання, раней судзімы мужчына заснаваў кампанію па рамонце калодзежаў. З кастрычніка 2023 года па сакавік 2026 года ён заключаў дагаворы на мантаж сантэхнічных сістэм, рамонт і мантаж калодзежаў з жыхарамі Брэсцкай, Гродзенскай, Гомельскай, Мінскай абласцей і Мінска. Мужчына першапачаткова не збіраўся выконваць абавязацельствы па заключаных дагаворах.
Памер шкоды ад яго “дзейнасці” склаў амаль 178 тыс. рублёў.
Абвінавачаны застаецца пад вартай да суда.