Жыхар Гродна знайшоў у лесе снарады ў ствалах дрэў

Жыхар Гродна адправіўся ў лес у грыбы, а знайшоў артылерыйскія снарады. Пра гэта паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Пры гэтым снарады знаходзіліся проста ў ствалах дрэў. Мужчына выклікаў сілавікоў. Боепрыпасы часоў ВАВ вывезлі і знішчылі.

“Найбольш верагодны сцэнар быў такі, што падчас баявых дзеянняў боепрыпасы былі складзеныя на зямлі і злёгку прысыпаныя. Затым пра іх забыліся, а праз дзесяцігоддзі тут з’явіўся лес, і снарады былі паднятыя дрэвамі, якія раслі”, – расказалі ў міліцыі.

Ва УУС таксама адзначылі, што шэсць гадоў таму ў Гродне стары снарад быў знойдзены ў ствале таполі.

Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама
Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!