Экспарт беларускіх інвестыцыйных тавараў у студзені-жніўні знізіўся на 2,9% да 2,61 млрд долараў. На гэта ўказваюць даныя Белстата. Па выніках паўгоддзя паказчык дэманстраваў прырост у 0,1%.
Імпарт інвестыцыйных тавараў у студзені-жніўні вырас на 8,4% да 3,39 млрд долараў.
Гандаль прамежкавымі таварамі расце. Экспарт за восем месяцаў вырас на 29,2% да 16,34 млрд долараў, а імпарт — на 20,7% да 19,6 млрд долараў.
Экспарт спажывецкіх тавараў у студзені-жніўні вырас на 25,7% да 11,4 млрд долараў, у тым ліку харчовых тавараў — на 24,4% да 6,37 млрд долараў, а нехарчовых тавараў — на 27,4% да 5,03 млрд долараў.
Імпарт спажывецкіх тавараў павялічыўся ў студзені-жніўні на 21,2% да 12,14 млрд долараў, у тым ліку імпарт харчовых тавараў — на 18,2% да 3,18 млрд долараў, а нехарчовых тавараў — на 22,3% да 8,95 млрд долараў.