Фото: VSAT
Зграю з чатырох ваўкоў заўважылі сёння раніцай на літоўска-беларускай мяжы на тэрыторыі Друскінінкайскага раёна.
Жывёлы падышлі да плота на мяжы з тэрыторыі Літвы ў месцы, дзе мяжу перасякае ручай Кусенка. У кастрычніку менавіта тут мігранты спрабавалі трапіць у Літву па трубе. Ваўкі прайшлі ўздоўж агароджы, пазіраючы ў бок Беларусі, і вярнуліся ўглыб Літвы.
Відэа зграі апублікавала Служба аховы дзяржмяжы Літвы.