Здабыча нафты ў Беларусі па выніках дзевяці месяцаў 2026 года вырасла на 4,5% у параўнанні з аналагічным перыядам 2025-га. Пра гэта паведамілі ў канцэрне “Белнафтахім”.
Продажы аўтамабільнага паліва праз сістэму АЗС “Беларуснафты” павялічыліся на 9,3%.
“Перавыкананы вытворчыя заданні па валавым выпуску азотных угнаенняў, валокнаў і палімераў”, – дадалі ў канцэрне.