Фото: t.me/minobl_uvd
На базе вайсковай часці 3310 унутраных войскаў МУС пачаліся метадычныя заняткі з асобамі, якіх плануецца прызначыць камандзірамі атрадаў народнага апалчэння, і іх намеснікамі. Зборы працягнуцца 17-18 лістапада, паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.
З удзельнікамі збораў правядуць тэарэтычныя і практычныя заняткі з удзелам супрацоўнікаў АМАП, вайскоўцаў в/ч 3310 і медыцынскай службы:
Будучыя камандзіры атрадаў народнага апалчэння вывучаць дзеянні добраахвотнікаў у складзе нарада, пры аказанні садзейнічання мясцовай міліцыі падчас ваеннага становішча, навучацца аказваць першую медыцынскую дапамогу і вывучаць пытанні нясення службы на блокпасце і абароны будынкаў.
Удзельнікі збораў таксама разгледзяць заканадаўства аб народным апалчэнні, парадак выдачы зброі і боепрыпасаў у атрады народнага апалчэння, пытанні стралковай падрыхтоўкі.