Заводскі цэх загарэўся ў Табарах пад Мінскам

Днём 27 красавіка ў будынку заводскага цэха ў вёсцы Табары пад Мінскам адбыўся пажар.

Супрацоўнікі цэха пакінулі памяшканні самастойна. Пажарныя высветлілі, што гарэла масла ўнутры ёмістасці. Узгаранне ліквідавана, пацярпелых няма, паведамляе МНС.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!