Затрыманы кіраўнік мясакамбіната з Віцебскай вобласці

Прэс-служба МУС паведаміла пра затрыманне па падазрэнні ў атрыманні хабару кіраўніка аднаго з мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў Віцебскай вобласці.

Як вынікае з паведамлення міністэрства, 44-гадовы жыхар Барысава затрыманы на гарачым пры атрыманні хабару.

“44-гадовы фігурант, з’яўляючыся кіраўніком перапрацоўчага прадпрыемства мясной прадукцыі Віцебскай вобласці, забяспечыў камерцыйнай фірме перамогу ў працэдуры закупак транспартных паслуг для патрэб камбіната”, – заявілі ў МУС.

Распачата крымінальная справа.

“Наша Ніва” піша, што гаворка можа ісці пра кіраўніка Аршанскага мяса-кансервавага камбіната, які нядаўна быў перададзены пад кантроль “Агракамбіната “Дзяржынскі”.

Выява: МУС