Фото: Россельхознадзор
У Расіі знішчылі 500 руж, увезеных з Беларусі, паведамляе Рассельгаснагляд.
Аўтамабіль з кветкамі спынілі для праверкі ў Смаленскай вобласці 21 лістапада. 500 руж эквадорскага паходжання накіроўваліся на адрас ТАА «Грынландыя» ў Маскве.
Супрацоўнікі Рассельгаснагляду ўстанавілі, што кветкі заражаныя заходнім кветкавым трыпсам. Ружы спалілі, каб не дапусціць распаўсюджвання каранціннага шкодніка. Перавозчык атрымаў папярэджанне аб недапушчэнні парушэння абавязковых патрабаванняў.