Фото: Полина Дегтярева, «Ваяр»
Замежныя ваенныя дыпламаты, акрэдытаваныя ў Беларусі, наведалі 30-ю асобную чыгуначную брыгаду ў Беларусі. У дэлегацыю Мінскай асацыяцыі ваенных аташэ ўвайшлі прадстаўнікі “розных” краін, у тым ліку Балгарыі, ЗША, Турцыі і Чэхіі, якія ўваходзяць у НАТА.
“Госці азнаёміліся з гісторыяй і традыцыямі злучэння, спецыфікай дзейнасці чыгуначных войскаў і задачамі, якія вайскоўцы вырашаюць у інтарэсах краіны.
Візіт дазволіў замежным ваенным дыпламатам бліжэй пазнаёміцца з асаблівасцямі службы і пераканацца ў мірнай накіраванасці задач, якія выконваюцца асабовым складам брыгады”, – заявілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.