Скриншот видео t.me/pressmvd
У Беларусі затрымалі двух меркаваных кур’ераў інтэрнэт-крамы наркотыкаў, у якіх канфіскавалі каля 4 кг псіхатропных рэчываў.
Як паведамілі ў МУС, 26-гадовы замежнік прывёз з суседняй краіны партыю наркотыкаў для распаўсюджвання праз закладкі ў Беларусі. Пры затрыманні ў яго выявілі каля кілаграма псіхатропу альфа-PVP.
У ходзе далейшых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў затрымалі 25-гадовага мінчука, якога называюць кур’ерам наркашопа. У яго і ў тайніках знайшлі яшчэ тры кілаграмы мефедрону.
Аперацыю праводзілі супрацоўнікі наркакантролю Гомельскай вобласці разам з байцамі спецпадраздзялення «Рысь» унутраных войскаў МУС.
Следчыя распачалі крымінальныя справы за незаконны збыт наркотыкаў. Затрыманым пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.