Савет міністраў распарадзіўся праводзіць дзяржзакупкі тавараў і паслуг для правядзення Усебеларускага народнага сходу з прымяненнем працэдуры закупкі з адной крыніцы. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай №577 ад 6 лістапада, якая сёння апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Дакумент таксама змяшчае пералік тавараў і паслуг, якія будуць закупляцца. У яго ўключаны:
- юбілейны медаль;
- паслугі па мастацкім, дэкарацыйным афармленні сцэны і памяшканняў;
- паслугі па тэхнічным забеспячэнні мерапрыемства (мантаж, абслугоўванне, дэмантаж);
- паслугі па пражыванні (паслугі гасцініц);
- паслугі па арганізацыі харчавання;
- паслугі (работы) па вырабе паліграфічнай прадукцыі (скрынкі да юбілейнага медаля, брашуры, даведачная інфармацыя, запрашэнні, пасведчанні, пропускі, бэйджы і іншае);
- паслугі гукаўзмацнення і агучвання, паслугі электрасувязі (доступ да глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт, арганізацыя і дадатковая паласа прапускання да сеткі Wi-Fi і іншае).