З’явілася першае фота вызваленых палітвязняў

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл апублікаваў фота вызваленых сёння палітвязняў.

Сярод вызваленых — заснавальнік крамы symbal.by Павел Белавус, удзельнік гурта Torband Яўген Бурло, дырэктар TUT.by Людміла Чэкіна, дырэктар «БелаПАН» Дзмітрый Наважылаў, менеджар «БелаПАН» Андрэй Аляксандраў і яго жонка Ірына Злобіна, сузаснавальніца школы маладых менеджараў публічнага адміністравання Sympa Таццяна Кузіна, былы следчы СК Яўген Юшкевіч, актывістка Алена Лазарчык, Яна Пінчук, валанцёрка «Гомельскай вясны» Святлана Якубовіч, саліст Torband Дзмітрый Галавач, адвакат Анастасія Лазарэнка, музыкант гурта «Стары Ольса» Алесь Чумакоў, Павел Петручэня, журналіст Кірыл Пазняк.

Дапаўняецца

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!