Фото: @zenitbelomo
Беларускі распрацоўшчык і вытворца лазерных і оптыка-электронных сістэм “Навукова-тэхнічны цэнтр “ЛЭМТ” БелОМА” выведзены са складу холдынгу “БелОМА”. Рашэнне замацавана пастановай урада №441 ад 1 верасня, якая сёння апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У адпаведнасці з ёй да 31 снежня ў рэспубліканскую ўласнасць павінен быць прыняты маёмасны комплекс УП «Навукова-тэхнічны цэнтр «ЛЭМТ» БелОМА» балансавым коштам 234,46 млн рублёў. Яго перадасць ААТ «Мінскі механічны завод імя С.І. Вавілава – кіруючая кампанія холдынгу «БелОМА».
Маёмасны комплекс будзе замацаваны на праве гаспадарчага вядзення за НТЦ «ЛЭМТ» БелОМА», а само прадпрыемства перададуць у падпарадкаванне Міністэрства прамысловасці.