Фото: vsat.lrv.lt
Літоўскія памежнікі затрымалі мікрааўтобус, які ехаў з Беларусі і лічыўся скрадзеным у Вялікабрытаніі, паведамляе памежная служба Латвіі.
58-гадовы грамадзянін Латвіі за рулём «Ford Transit» збіраўся ўехаць у Літву з Беларусі праз пункт пропуску «Шальчынінкай» у пятніцу, 25 верасня.
Мужчына прад’явіў дакументы на сябе і аўтамабіль, якія не выклікалі падазрэнняў. Аднак падчас праверкі базы даных літоўскія памежнікі ўстанавілі, што мікрааўтобус на брытанскіх нумарах 2022 года выпуску быў абвешчаны ў вышук як скрадзены ў Брытаніі 10 верасня.
Распачата дасудовае расследаванне. Вадзіцель дапытаны ў якасці сведкі і вызвалены. Аўтамабіль адпраўлены на часовае захоўванне ў Варэнскі пагранатрад.