Фото: Reform.by
У Мінску плануюць з 1 студзеня ўвесці дадатковыя абмежаванні на рух грузавога транспарту па кальцавой аўтадарозе. Новыя меры абмяркоўваліся ў Мінгарвыканкаме.
ДАІ прапануе з 1 студзеня забараніць рух грузавых і ціхаходных транспартных сродкаў, сельгастэхнікі на ўсім працягу МКАД з 6 да 21 гадзіны. Трактарам і ціхаходным машынам увогуле будзе забаронена выязджаць на кальцавую аўтадарогу.
Таксама прапануецца абмежаваць стаянку грузавых аўтамабіляў на гарадскіх вуліцах па-за спецыяльна адведзенымі зонамі за кошт устаноўкі дарожных знакаў 3.27 «Прыпынак забаронены» з таблічкай 7.11 «Абмежаванне максімальнай масы» і 5.15 «Месца стаянкі» з таблічкай 7.4.3 «Від транспартнага сродку», а таксама арганізаваць зоны кантролю паркоўкі грузавікоў з аўтаматычнай фіксацыяй парушэнняў.
На пасяджэнні Камісія па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху пры Мінгарвыканкаме падтрымала ініцыятыву ДАІ.