YouTube-канал Ціханоўскага з вершамі прызналі «экстрэмісцкім»

Міністэрства інфармацыі абнавіла пералік «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

У спіс увайшоў YouTube-канал Сяргея Ціханоўскага з вершамі.

«Экстрэмісцкімі» таксама прызнаныя:

  • акаўнты ў Facebook «Генадзь Коршунаў», «Глеб Блэкович», «Мария Гриц», «Ekaterina Evchenko»,
  • акаўнты ў Instagram «Sufliadka», «OfficeBLRinCZE»,
  • акаўнты ў TikTok «SweetLanaBy», «ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!!».

Нагадаем, абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца ў Беларусі для пераследу апанентаў Лукашэнкі і барацьбы з іншадумствам у цэлым.