WSJ: Украіна прыпыніла ўдары па НПЗ пад ціскам ЗША

Украінскія вайскоўцы прыпынілі ўдары па расійскіх НПЗ, паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы.

Паводле іх інфармацыі, неафіцыйная паўза працягнецца да заканчэння прамежкавых выбараў у ЗША, а, цалкам магчыма, і даўжэй.

Выданне піша, што ў сярэдзіне кастрычніка ўкраінскім падраздзяленням, якія ўдзельнічалі ва ўдарах па НПЗ, было даведзена, што кампанія супраць заводаў прыпыняецца пасля завяршэння распачатых аперацый. Вайскоўцы палічылі мэтазгодным устрымацца ад удараў на фоне складанай дыпламатычнай сітуацыі. Адміністрацыя Трампа ў гэты перыяд узмацніла ціск на Украіну, уключаючы абмежаванне доступу да спадарожнікавага інтэрнэту і аднаўленне персанальных нападак на Зяленскага.

Разам з тым поўнай забароны на ўдары няма. У аўторак Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы стараліся быць асцярожнейшымі, але ў іх няма загаду не біць па НПЗ.

Паводле слоў крыніцы выдання, амерыканскае патрабаванне не біць па НПЗ было паўторана і 20 кастрычніка падчас перамоў у Осла.