Кітай, ЗША і Расія разышліся ў бачанні фармату меркаванай сустрэчы Дональда Трампа, Уладзіміра Пуціна і Сі Цзіньпіна на саміце АЦЭС, які пройдзе 18-19 лістапада ў КНР.
Паводле інфармацыі The Wall Street Journal, кітайскі бок выступае за тое, каб сустрэча прайшла паводле загадзя прапісанага сцэнарыя, згодна з якім кожны з удзельнікаў выступіць з падрыхтаванай заявай. Амерыканскі бок хоча свабоднай дыскусіі.
Амерыканская крыніца выдання паведаміла, што Кітай гатовы на сустрэчу, калі папярэдняя падрыхтоўка да яе забяспечыць узгоднены парадак дня і вынік, які будзе вызначаны загадзя. У такім фармаце Пекін згодны на абмеркаванне Украіны і іншых пытанняў. Без такой падрыхтоўкі ў Кітаі аддалі б перавагу двухбаковым сустрэчам.
Яшчэ адзін пункт рознагалоссяў – абмеркаванне пытанняў кантролю над ядзернымі ўзбраеннямі. ЗША хочуць прыцягнуць да яго Кітай. У сваю чаргу, КНР адмаўляецца абмяркоўваць ядзерныя пытанні ў трохбаковым фармаце. Пекін паслядоўна настойвае, што яны яго не датычацца, бо ён валодае значна меншым арсеналам у параўнанні з ЗША і Расіяй.