Вытворчасць мэблі гарэла ў Рэчыцы. Адзін чалавек шпіталізаваны

14 верасня ў Рэчыцы загарэлася прадпрыемства па вытворчасці мэблі на вул. 10 гадоў Кастрычніка.

Да моманту прыбыцця пажарных у будынку назіралася шчыльнае задымленне. У момант пажару ў памяшканні знаходзіўся работнік прадпрыемства. Яго шпіталізавалі з апёкамі.

Пажар ліквідаваны. Агнём пашкоджана транспарцёрная стужка. Прычына ўзгарання высвятляецца, паведамляе МНС.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!