Фото: Towfiqu barbhuiya /Unsplash.com
Тэмпы росту ВУП Беларусі зноў паскорыліся па выніках верасня. Як паведаміў Белстат, у студзені-верасні валавы ўнутраны прадукт краіны склаў 237 млрд рублёў. Ён вырас на 2% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Індэкс-дэфлятар ВУП у студзені-верасні склаў 111,7%.
Нагадаем, у першым квартале ў Беларусі адзначалася зніжэнне ВУП. Па выніках студзеня-ліпеня ён вырас на 2,1%. За восем месяцаў тэмпы росту ВУП знізіліся да 1,9%, а цяпер зноў паскорыліся.
Сёлета, згодна з афіцыйным прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця, зацверджаным Лукашэнкам, прырост ВУП павінен скласці 2,8% па выніках года.