Reform.news

Вярхоўны суд РФ прызнаў рух “Мемарыял” экстрэмісцкай арганізацыяй

Рэдакцыя Reform.news · 9 красавіка 2026, 14:59

https://reform.news/be/vjarho-ny-sud-rf-pryzna-ruh-memaryjal-jekstrjemisckaj-arganizacyjaj/

Вярхоўны суд Расіі прызнаў Міжнародны грамадскі рух «Мемарыял» экстрэмісцкай арганізацыяй і забараніў яго дзейнасць на тэрыторыі РФ.

Раней быў ліквідаваны аднайменны праваабарончы цэнтр. Сам рух раней прызнаваўся непажаданай арганізацыяй.

Як паведамілі ў прэс-службе суда, у рашэнні гаворыцца, што дзейнасць “Мемарыяла” «носіць ярка выражаны антырасійскі характар, накіравана на знішчэнне фундаментальных асноў расійскай дзяржаўнасці, парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці, нівеліраванне гістарычных, культурных, духоўных і маральных каштоўнасцяў», а яго ўдзельнікі “здззяйсняюць экстрэмісцкія злачынствы” “пад уздзеяннем дэструктыўнай ідэалогіі“.

Нагадаем, “Мемарыял” быў створаны ў мінулым стагоддзі для даследавання палітычных рэпрэсій у СССР. Таксама рух ставіў сваёй мэтай садзейнічанне развіццю грамадзянскай супольнасці, прававой свядомасці грамадзян і дэмакратычнай прававой дзяржавы, каб не дапусціць вяртання да таталітарызму, дапамогу ў папулярызацыі дэмакратычных каштоўнасцяў і сцвярджэнні правоў асобы, увекавечванне памяці ахвяр палітычных рэпрэсій і аднаўленне гістарычнай праўды.

Рэклама

Пакінуць адказ