Вялікабрытанія пашырыла санкцыі супраць РФ

Вялікабрытанія ў чарговы раз пашырыла санкцыі супраць Расіі. У спісы дададзены 38 пазіцый: 23 кампаніі, тры фізічныя асобы і 12 суднаў ценявога флоту. Сярод іх банкі, нафтавыя кампаніі, а таксама юрыдычныя асобы з Кыргызстана, звязаныя з крыптавалютамі.

У спіс уключылі «Зарубежнефть», «ИНК-Капитал», банк «Столичный кредит», АТ «Планета», расійскія кампаніі «Прайм Топ», «Альбион» і «Сидас Плюс». Абмежаванні таксама закранулі «Процессинг Кейджи» і «ТокенСпот» з Кыргызстана, канадскую Xeltox Enterprises, звязаную з крыптасэрвісамі Cryptomus і Heleket, і турэцкую Redwing Metal.

У спіс таксама ўнесены Улан Букабаеў, Аляксандр Ян Хендрык Татэрсал і Ягор Ісаеў.