Вераніку Станкевіч вылучылі на пасаду прадстаўніцы АПК па сацыяльнай палітыцы

Фракцыя Каардынацыйнай рады “Кааліцыя Латушкі і Рух “За Свабоду” прапанавала кандыдатуру Веранікі Станкевіч на пасаду прадстаўніцы АПК па сацыяльнай палітыцы.

Фракцыя прапануе КР правесці слуханні па кандыдатуры на наступным агульным пасяджэнні і вынесці пытанне на галасаванне.

Раней на канферэнцыі “Новая Беларусь” Святлана Ціханоўская прапанавала Каардынацыйнай радзе вылучаць кандыдатаў у Аб’яднаны пераходны кабінет.

Пасада прадстаўніцы АПК па сацыяльнай палітыцы застаецца вакантнай пасля таго, як яе пакінула Вольга Зазулінская.

Вераніка Станкевіч. Фота з профілю ў linkedin.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!