Вакалістку Dymna Lotva ўключылі ў «спіс экстрэмістаў» у Беларусі

МУС уключыла ў «Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», яшчэ 19 чалавек.

Сярод іх – 37-гадовая вакалістка гурта Dymna Lotva Кацярына Манкевіч. У чэрвені 2026 года супраць яе пачалі спецвытворчасць. Манкевіч абвінавачваецца паводле артыкулаў аб прапагандзе тэрарызму (ч. 1 арт. 289-1 КК), фінансаванні «тэрарыстычнай дзейнасці» (ч. 1 арт. 290-1 КК), садзейнічанні «экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК), абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК), гвалце або пагрозе гвалту ў дачыненні да Лукашэнкі (арт. 366-1 КК).

Цяпер у «экстрэмісцкім» спісе 6906 прозвішчаў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!