Фото: Нацбанк Украины
Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Украіны і Спецыялізаваная антыкарупцыйная пракуратура праводзяць ператрусы ў кіраўніка Нацыянальнага банка краіны Андрэя Пышнага. Яны праходзяць па некалькіх адрасах. Пра гэта паведамляюць украінскія СМІ са спасылкай на крыніцы.
Таксама інфармацыю распаўсюджваюць дэпутаты Вярхоўнай Рады.
НАБУ і САП пакуль афіцыйна не паведамлялі пра правядзенне следчых дзеянняў у дачыненні да кіраўніка Нацбанка.
Дапоўнена 11:00
НАБУ пацвердзіла правядзенне следчых дзеянняў у Нацбанку, аднак імя кіраўніка рэгулятара не названа.
“Дэтэктывы НАБУ пад працэсуальным кіраўніцтвам САП праводзяць ператрусы ў памяшканні Нацыянальнага банка Украіны і па месцы жыхарства аднаго з супрацоўнікаў. Ніякія асобы не затрымліваліся, пра падазрэнне не паведамлялася. Следчыя дзеянні санкцыянаваныя і ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам.
Іншыя дэталі не разгалошваюцца для захавання таямніцы дасудовага расследавання”, – гаворыцца ў каментары бюро.