Узбекскія фермеры атрымалі на Віцебшчыне 2000 гектараў пад бульбу

Узбекскім бізнесменам у Віцебскай вобласці аддалі 2 тыс. га для вырошчвання бульбы. Пляцоўкі па адкорме буйной рагатай жывёлы выдзяляюцца ў трох раёнах, а яшчэ ў адным працуе ўзбекская авечкаферма. Пра гэта беларускаму тэлебачанню расказала намесніца старшыні Віцебскага аблвыканкама Анжаліка Нікіціна.

“Важнай тэмай для фермераў з Узбекістана становіцца вырошчванне бульбы. На тэрыторыі нашага рэгіёна ўжо выдзелена 2 тыс. га пад вырошчванне бульбы, таму што ў дадзенай краіны ёсць сезоннасць. Гэта значыць і ў зімовы перыяд адчуваецца недахоп бульбы, харчовай прадукцыі”, – паведаміла яна.

Дадзены праект рэалізуюць прадстаўнікі Андыжанскай вобласці Узбекістана. Таксама з імі распачата праца па адкорме буйной рагатай жывёлы.

“Таксама мы сёння можам весці гаворку аб стварэнні сумесных вытворчасцей, і Віцебскі рэгіён ужо заняўся гэтым па вырошчванні буйной рагатай жывёлы. На сённяшні дзень ідзе гаворка і часткова мы ўжо пачалі працу і па выдзяленні памяшканняў, і па адвядзенні зямельных угоддзяў. Здача ў арэнду ўзбекскаму боку для развядзення буйной рагатай жывёлы па асобных раёнах, напрыклад, як Шумілінскі, Лёзненскі, Гарадоцкі.

Ужо нашы ўзбекскія калегі прыступілі да рэалізацыі гэтых мерапрыемстваў, якія мы вызначылі сумесна. Гэта значыць вырошчванне буйной рагатай жывёлы – гэта сёння з’яўляецца асновай для ўзбекскіх фермераў, таму што сёння ёсць недахоп ялавічыны ў першую чаргу ў дадзенай краіне і недахоп, у першую чаргу кармоў, гэта значыць мала вільгаці, патрэба ў водных рэсурсах. У нас гэтага ў Віцебскай вобласці дастаткова ў частцы кармавой базы, таму выклікае велізарную цікавасць вырошчванне буйной рагатай жывёлы”, – расказала Нікіціна.

У сваю чаргу Віцебская вобласць разглядае стварэнне ва Узбекістане сумеснага прадпрыемства па вытворчасці канцэнтрату альбо пюрэ для сокаў. Яны будуць пастаўляцца ў Беларусь, дзе ўжо будуць выпускаць гатовыя сокі.

З бізнесменамі з Наманганскай вобласці рэалізаваны праект у авечкагадоўлі.

“У нас на тэрыторыі рэгіёна ўжо дзейнічае прадпрыемства, працуе з наманганскім капіталам. У Докшыцкім раёне фермеры з Узбекістана вырошчваюць 1200 авечак. Ну і атрымліваюць даволі нядрэнны вынік”, – сказала яна.

Ёсць напрацоўкі па сумеснай вытворчасці ў абутковай сферы. Таксама Віцебшчына хоча пастаўляць ва Узбекістан гатовыя ветэрынарныя прэпараты, дзе яны будуць разлівацца і фасавацца.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!