УСУ паразілі 5 расійскіх самалётаў у Ніжагародскай вобласці

Генштаб УСУ заяўляе аб паражэнні трох МіГ-31 і двух Су-34 на аэрадроме «Саваслейка» ў Ніжагародскай вобласці РФ.

Атака на аэрадром была арганізаваная ў ноч на 25 лістапада.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, тры расійскія самалёты МіГ-31 і два Су-34 некаторы час не змогуць лётаць — яны паражаныя. Ступень пашкоджанняў і інфармацыя аб колькасці ўдакладняюцца», — паведамляе Генштаб УСУ.