Урад збіраецца скарэктаваць пералік відаў дзейнасці для ІП

Савет міністраў плануе ўнесці карэкціроўкі ў пералік відаў дзейнасці, дазволеных для індывідуальных прадпрымальнікаў. У найбліжэйшы час прапановы ўрада будуць вынесеныя на грамадскае абмеркаванне. Пра гэта заявіў першы намеснік міністра эканомікі Яўген Вежнавец.

Нагадаем, у Беларусі з кастрычніка 2024 года абмежавалі віды дзейнасці, якія дазволена весці індывідуальным прадпрымальнікам. У прыватнасці, была ўведзена забарона на аптовы гандаль, рознічны гандаль аўтамабілямі і матацыкламі.