Урад зацвердзіў пагадненне з Кыргызстанам аб вадзіцельскіх пасведчаннях

Савет міністраў зацвердзіў міжурадавае пагадненне паміж Беларуссю і Кыргызстанам аб узаемным прызнанні і абмене нацыянальных вадзіцельскіх пасведчанняў.

Пагадненне было падпісана 5 ліпеня ў Бішкеку падчас візіту прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына.

“У адпаведнасці з дакументам бакі ўзаемна прызнаюць вадзіцельскія пасведчанні, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі дзвюх дзяржаў. Пагадненнем замацоўваецца права грамадзян Беларусі і Кыргызстана на абмен вадзіцельскіх пасведчанняў без здачы адпаведных тэарэтычных і практычных выпрабаванняў пасля выдачы дазволу на пастаяннае пражыванне”, — пракаментавалі ў прэс-службе ўрада.

Зацвердзіўшы пагадненне, Савет міністраў Беларусі выканаў працэдуры для ўступлення яго ў сілу.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!