Фото: Reform.by
Урад зацвердзіў дзяржаўны заказ на сельгаспрадукцыю ўраджаю 2027 года. Звычайна такая пастанова публікавалася ў пачатку года, аднак гэтым разам яе прынялі за два месяцы да яго пачатку. Пастанова Саўміна №583 ад 10 лістапада афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Мінсельгасхарчу, МУС, выканкамам і канцэрнам даручана да 1 красавіка забяспечыць заключэнне дагавораў на пастаўкі ў рамках дзяржзаказу. Мінсельгасхарч па ўзгадненні з МАРГ павінен будзе ўстанавіць закупачныя цэны, а разам з аблвыканкамамі забяспечыць фінансаванне закупак.
Будзе закуплена 439,65 тыс. т пшаніцы (-38,25 тыс. т у параўнанні з 2026 годам), 124,15 тыс. т жыта (-9,35 тыс. т), 15,5 тыс. т ячменю (-1,5 тыс. т), 25 тыс. т аўса (+1,4 тыс. т), 7 тыс. т грэчкі (-7 тыс. т), 10 тыс. т проса (+7,2 тыс. т).
Асаблівасцю дзяржзаказу на наступны год стала таксама ўказанне аб’ёмаў, якія закупляюцца для патрэб Мінска, у прыватнасці будзе набыта 65 тыс. т пшаніцы, 25 тыс. т жыта, 4 тыс. т ячменю, 1 тыс. т грэчкі.
Для вытворчасці амінакіслот будзе закуплена 154,5 тыс. т пшаніцы, або на 94,5 тыс. т больш, чым у 2026 годзе.
Асобна для МУС будзе закуплена 0,45 тыс. т ячменю.
Таксама будзе набыта 22 тыс. пачаткаў кукурузы для вытворчасці насення.
Дзяржзаказ на цукровыя буракі складзе 3,35 млн т. Ён застаўся без змен. Закупкі піваварнага ячменю для дзяржпатрэб складуць 86 тыс. т, як і сёлета. Дзяржзаказ на льновалакно скарочаны на 13,2 тыс. т да 7,5 тыс. т.
Дзяржзаказ па пастаўках алейнага насення рапсу на 2027 год зацверджаны ў памеры 105 тыс. т, або на 5 тыс. т больш, чым сёлета.