Савет міністраў Беларусі пастановай №490 ад 29 верасня ўнёс карэктывы ў разлік пражытачнага мінімуму. Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Карэкціроўка набывае моц з 1 снежня. Пражытачны мінімум у Беларусі складаецца з мінімальнага набору прадуктаў харчавання для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп і нехарчовых тавараў і паслуг. Кошт апошніх вызначаецца ў выглядзе фіксаванай долі ад кошту набору прадуктаў харчавання. У адпаведнасці з новай пастановай кошт нехарчовых тавараў і паслуг будзе складаць 85% ад кошту прадуктаў харчавання. Цяпер ён складае 83%.
Нагадаем, бюджэт пражытачнага мінімуму зацвярджаецца ў Беларусі раз на тры месяцы. Да яго прывязаны шэраг сацыяльных выплат.