Савет міністраў Беларусі пастановай №612 ад 24 лістапада распарадзіўся аказаць дзяржпадтрымку па экспартным крэдыце на будаўніцтва стадыёна ў Варонежы.
Кампенсацыю страт па крэдыце ў 2029-2032 гадах будзе атрымліваць “Беларусбанк”. Яна будзе выплачвацца з бюджэту па крэдыце, які банк выдаў расійскаму ТАА «СтройІнжынірынг» для аплаты падрадных работ, якія выконваюцца ААТ «Будаўнічы трэст № 12» Кіруючая кампанія Холдынга «БУДТРЭСТ-ХОЛДЫНГ» на аб’екце «Цэнтральны стадыён ФК «Факел» у Варонежы.
Крэдыт выдадзены ў выглядзе адкрыцця крэдытнай лініі з максімальнай запазычанасцю ў 3,37 млрд расійскіх рублёў са стаўкай у 4/5 ключавой стаўкі Цэнтрабанка РФ. Умова выплаты кампенсацыі — страхаванне экспартных рызык.