Урад пашырыў межы СЭЗ “Мінск”

Савет міністраў Беларусі пастановай №457 ад 9 верасня пашырыў межы свабоднай эканамічнай зоны “Мінск”. Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і набывае моц пасля яго апублікавання.

Плошча СЭЗ “Мінск” павялічана на 36,75 га. Да зоны дададзены чатыры ўчасткі плошчай 28,2976 га, 3,112 га, 3,4401 га і 1,9057 га.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!