Урад Беларусі распарадзіўся ўсталяваць зарадныя станцыі ў гарадах-спадарожніках Мінска

Савет міністраў прыняў пастанову «Аб рэалізацыі праекта па забеспячэнні электратранспартам». Дакумент вызначае падыходы па электрыфікацыі прыгарадных маршрутаў гарадоў-спадарожнікаў Мінска – Смалявічаў і Фаніпаля, паведамілі ў прэс-службе ўрада Беларусі.

Пастанова прадугледжвае ўстаноўку 21 зараднай станцыі для электратранспарту, у тым ліку ў Смалявічах – 11, у Мінску – 9, у вёсцы Першамай Фаніпальскага сельсавета Дзяржынскага раёна – адной зараднай станцыі.