Уорэн Бафет пакінуў пасаду старшыні савета дырэктараў Berkshire Hathaway

96-гадовы мільярдэр Уорэн Бафет працягвае адыходзіць ад спраў. Ён пакінуў пасаду старшыні савета дырэктараў Berkshire Hathaway і перайшоў на пасаду ганаровага старшыні.

Яго месца на чале савета заняў сын Говард Бафет.

Да гэтага Уорэн Бафет сышоў з пасады выканаўчага дырэктара Berkshire Hathaway, якую цяпер займае Грэг Абель.

Бафет узначальваў Berkshire Hathaway на працягу 60 гадоў.