Скриншот видео
Украінская і расійская дэлегацыі, якія ўдзельнічаюць у гуманітарнай аперацыі ў Алешках, вылецелі з Гомеля на адным самалёце. Пра гэта паведаміла БелТА.
Сёння раніцай дзяржагенцтва праінфармавала, што ў Гомель прыляцеў самалёт з расійскай дэлегацыяй. Пазней праз пункт пропуску “Новая Гута” праехала дэлегацыя Украіны на чале з амбудсменам Дзмітрыем Лубінцом. Разам з ім таксама прыехала здымачная група амерыканскага тэлеканала Newmax.
Беларускі бок забяспечыў транспарт для ўкраінцаў.
Дзмітрый Лубінец у сваім Telegram-канале пацвердзіў, што знаходзіцца на шляху ў Алешкі.
Сустрэча дэлегацый адбылася ў аэрапорце абласнога цэнтра. У выніку абедзве дэлегацыі вылецелі з Гомеля.