Украіна зноў атакавала Крымскі мост

Так званы Крымскі мост зноў апынуўся пад ударам. Рух па ім часова перакрыты. Пра гэта паведаміў кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі паўвострава Сяргей Аксёнаў.

“У выніку чарговай атакі на Крымскі мост рух часова перакрыты. Усе адказныя службы знаходзяцца на працоўных месцах. Праводзіцца ацэнка нанесенай шкоды”, – напісаў ён у сваіх сацсетках.

Гэта ўжо трэці ўдар па мосце за апошнія дні. Нагадаем, 17 лістапада пасля ўкраінскага налёту абвалілася аўтамабільная частка. Арка чыгуначнага пралёта выстаяла. У той жа дзень чыгуначны рух быў адноўлены.