гуманитарный коридор Мокраны (Беларусь) – Доманово (Украина). Скриншот видео СТВ.
З 2025 года Украіна праводзіць эвакуацыю сваіх грамадзян з акупаваных тэрыторый праз Беларусь, выкарыстоўваючы пункт пропуску “Даманава – Макраны”. За гэты час ва Украіну вярнулася больш за 1000 чалавек, заявіў украінскі амбудсмен Дзмітрый Лубінец у эфіры День.LIVE.
«Наконт эвакуацыі. З 2025 года ў рамках маіх перамоў з расійскай візаві мы адкрылі канал вяртання нашых грамадзян Украіны з часова акупаваных тэрыторый. Сапраўды, мы робім гэта праз адзіны пункт перасячэння, які знаходзіцца паміж Украінай і Беларуссю. З нашага боку гэта Валынская вобласць, і кожны дзень адтуль вяртаюцца нашы грамадзяне», — расказаў Лубінец.
Паводле яго слоў, з адкрыцця гэтага канала Украіне ўдалося вярнуць больш за 1000 сваіх грамадзян.
Пры эвакуацыі маламабільных грамадзян і людзей з захворваннямі дапамогу аказвае Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа. Арганізацыя прадастаўляе машыны хуткай дапамогі для перамяшчэння па акупаваных тэрыторыях, Расіі і Беларусі.
Нагадаем, праз тэрыторыю Беларусі таксама праходзяць абмены палоннымі і целамі вайскоўцаў.