Пожар на НПЗ в Ярославле. Фото: t.me/exilenova_plus
У ноч з 16 на 17 верасня Украіна нанесла ўдары па нафтаперапрацоўчым заводзе ў Яраслаўлі і ваенным аэрадроме ў Растове-на-Доне.
На НПЗ «Слаўнафта-ЯНПЗ» зафіксаваныя паражэнне і пажар на ўстаноўцы па першаснай перапрацоўцы нафты, паведамляе Генштаб УСУ.
На ваенным аэрадроме «Растоў-Цэнтральны» паражаныя ваенна-транспартны самалёт Ан-12, два ваенна-транспартныя самалёты Ан-26, тры верталёты. На стаянцы для верталётаў пачаўся маштабны пажар з другаснай дэтанацыяй, паведамляе СБУ.