Украіна і Расія праводзяць абмен целамі загінулых

26 лістапада Украіна і Расія праводзяць абмен целамі загінулых, паведамляе РБК са спасылкай на дэпутата расійскай Дзярждумы Шамсаіла Сараліева.

Паводле яго інфармацыі, Расія перадасць 250 цел, Украіна — 22.

Абмены целамі загінулых і палоннымі звычайна праходзяць у пункце пропуску «Новая Гута» ў Беларусі.