У Гомелі 23 кастрычніка пройдзе абмен украінскімі і расійскімі ваеннапалоннымі, а таксама вяртанне на радзіму мірных грамадзян, піша БелТА.
У пункце пропуску «Новая Гута» сустрэліся ўпаўнаважаны Вярхоўнай рады Украіны па правах чалавека Дзмітрый Лубінец і ўпаўнаважаная па правах чалавека ў Расіі Яна Лантратава.