Байба Браже и Андрей Сибига. Фото: МИД Украины
Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга сустрэўся з міністрам замежных спраў Латвіі Байбай Бражэ 12 кастрычніка. Бакі ў тым ліку абмеркавалі тэму Беларусі.
Як паведамляе МЗС Украіны, міністры скаардынавалі сумесныя крокі па захаванні і ўзмацненні ціску на агрэсара. Сібіга назваў рэжым Лукашэнкі пагрозай для Латвіі і ўсёй Еўропы.
«Рэжым Лукашэнкі ў Беларусі ўяўляе ўсё большую пагрозу для Латвіі, краін Балтыі і Еўропы ў цэлым. Абмеркавалі шляхі супрацьдзеяння гэтай пагрозе і ўзмацнення ціску на Мінск. Удзячны Латвіі за яе прынцыповую пазіцыю і непахісную салідарнасць», — заявіў Сібіга.