Фото: t.me/exilenova_plus
23 кастрычніка УСУ нанеслі ўдар па ваенным заводзе «Протон» у расійскім Арле. Відэа прылёту публікуе тэлеграм-канал «Exilenova+».
Завод «Протон» вырабляе кампаненты для комплексу «Панцирь-С1», балістычных ракет 9М723 для «Искандер-М», крылатых авіяцыйных ракет С-71К «Ковер».
Губернатар Арлоўскай вобласці Андрэй Клычкоў заявіў, што Украіна атакавала ракетамі «грамадзянскі аб’ект». Паводле яго слоў, пашкоджана прадпрыемства ў Савецкім раёне горада.