У выніку начнога ўдару ўкраінскіх беспілотнікаў узнік пажар у зоне найбуйнейшага расійскага порта на Балтыцы Усць-Луга. Інфармацыю пра атаку пацвердзіў губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка.
“Адбой беспілотнай небяспекі. Паводле папярэдніх даных, за ноч над Ленінградскай вобласцю збіта 150 БПЛА праціўніка. Мэтай атакі была партовая зона Усць-Луга ў Кінгісепскім раёне. У выніку трапляння некалькіх БПЛА адбылося ўзгаранне, пацярпелі трое работнікаў, пагрозы жыццю няма”, – напісаў ён у сваіх сацсетках.
Пажар у порце пацвярджаюць відавочцы, якія публікуюць фота і відэа ў сацсетках.