Стивен Уиткофф и Джаред Кушнер. Скриншот видео
Спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф, а таксама зяць Трампа Джарэд Кушнер у найбліжэйшы час наведаюць Кіеў і Маскву.
У вячэрнім звароце іх візіт анансаваў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
«Ёсць папярэднія даты. Мы разлічваем, што прадстаўнікі прэзідэнта Амерыкі прыедуць сюды, у Кіеў. Ад іх ужо ёсць пацвярджэнне: будзе сустрэча і ў Маскве, і ў Кіеве. Мы спадзяёмся на сустрэчу ў найбліжэйшыя дні», — сказаў ён.
Сёння раніцай расійскае агенцтва ТАСС таксама пацвердзіла прыезд амерыканскіх пасланнікаў у Маскву са спасылкай на сваю крыніцу.
Нагадаем, учора днём міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга заявіў пра будучую «новую дынаміку» ў мірных перамовах па ўрэгуляванні ўкраінскага канфлікту і заклікаў сачыць за навінамі.