Беларусь і РФ будуць праводзіць адзіную аграрную палітыку. Сёння падпісаны ўказ №409, якім ухвалены праект Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб адзінай аграрнай палітыцы ў рамках Саюзнай дзяржавы.
На падпісанне пагаднення ўпаўнаважана Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Пагадненне замацоўвае асноўную мэту і напрамкі рэалізацыі аграрнай палітыкі. Яно павінна спрыяць развіццю адзінага аграрнага рынку СД.