Изображение: МЧС
Сёння ўначы адбылася ўцечка аміяку на “Гомельскім хімзаводзе”. Як паведамілі ў МНС, уцечка здарылася на адкрытай пляцоўцы склада. Выцекла каля 50 кг аміяку.
“Ратавальнікі спынілі выхад рэчыва шляхам перакрыцця засаўкі”, – дадалі ў міністэрстве.
Былі праведзены работы па асаджэнні пароў і нейтралізацыі аміяку. У выніку перавышэння гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі пароў аміяку ў паветры не зафіксавана.
Ніхто не пацярпеў. Прычына здарэння высвятляецца.