У Віцебску жанчына памерла на вуліцы, падавіўшыся кавалкам мяса

У Віцебску на адной з вуліц мінакі знайшлі цела жанчыны без прыкмет жыцця. Дзяржкамітэт судовых экспертыз устанавіў, што яна памерла, падавіўшыся кавалкам мяса.

Спецыялісты ДКСЭ па адбітках пальцаў устанавілі асобу жанчыны — жыхаркі Віцебска 1972 года нараджэння.

На целе жанчыны не было пашкоджанняў. Экспертыза паказала, што жанчына памерла ад асфіксіі, падавілася кавалкам мяса. У яе арганізме выяўлены этылавы спірт (4 праміле), паведамляе ДКСЭ.