Фото: t.me/vitebsk_info
На мінулым тыдні супрацоўнікі міліцыі наведалі сваякоў як мінімум чатырох палітэмігрантаў з Віцебска, піша тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю! | Новости Витебска».
“Пакуль вядома пра 4 палітэмігрантаў, але, магчыма, справа куды маштабнейшая. Выглядае гэта планавымі вышуковымі мерапрыемствамі — падобныя масавыя візіты былі ў сярэдзіне красавіка. І паводле ўзору вясновых — цяперашнія апытанні суправаджаліся патрабаваннем здаць ДНК у некаторых родных”, – адзначае рэсурс.